А вы любіце тэатр...?

Дата: 17 ноября 2020 в 10:33
250 просмотров

Запамінальна вучні школы адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка. Дзень быў насычаны. Было месца і добраму смеху і сур'ёзнай размове. Вучні 8 класа паспрабавалі "вычытку" трагікамедыі "Зацюканы апостал". У рэчышчы дадзенай п'есы адзінаццацікласніцы разважалі пра няпросты творчы лёс пісьменніка. Тэатральнае жыццё п'ес Андрэя Ягоравіча Макаёнка ("Таблетку пад язык", "Лявоніха на арбіце", "Трыбунал") стала прадметам круглага стала вучняў 10 класа.
Выказваю шчыры дзякуй усім, каму было цікава. Хто ў абмежаваны час якасна падрыхтаваўся да мерапрыемстваў. Асабліва - Кароль Ангеліне, Караткевічу Уладзіславу, Клешчанка Дар'і.

Дайнека Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. ( ...як люблю тэатр я...)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.