ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Светлагорскага
раённага выканаўчага камітэта
“__” _____________ № ___
СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
“Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна”
(Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна)
УСТАВ
государственного учреждения образования
«Дубровская средняя школа Светлогорского района»
(Дубровская средняя школа Светлогорского района)
аграгарадок Дуброва
2022
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Дадзены Статут дзяржаўнай установы адукацы “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскога раёна” (далей па тэксту — Установа; Статут) рэгламентуе дзейнасць Установы, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна” (Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна) зарэгістравана распараджэннем Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 снежня 20011 г. № ?-Р у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 490634396.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна” дзейнічае з 1925 па 1935 год – пачатковая школа; з 1930 па 1965 год – сямігадовая школа (за выключэннем перыяда акупацыі – 1941 – 1943 гг.); з 1969 года – сярэдняя школа. З 2006 года Установа атрымала статус юрыдычнай асобы (рашэнне Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта ад 20.02.2006 № 1079 як дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дуброўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа”), з 2008 года як дзяржаўная установа адукацыі “Дуброўскі яслі-сад-сярэдняя школа”.
- Заснавальнікам дадзенай Установы з'яўляецца Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт Гомельскай вобласці.
Установа мае форму дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і фінансуецца з бюджэта Светлагорскага раёна.
- Назва Установы:
поўная назва:
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна”;
на рускай мове – Государственное учреждение образования “Дубровская средняя школа Светлогорского района”;
скарочаная назва:
на беларускай мове – Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна;
на рускай мове – Дубровская средняя школа Светлогорского района.
- Месца знаходжання установы: 247415 Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, аг. Дуброва, вул. Цеплякова, д.11, тэл. 73451.
- Дадзены Статут рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы адукацыі па рэалізацыі права грамадзян на адукацыю:
з мэтай засваення навучэнцамі зместу адукацыйных праграм;
з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на адукацыю.
- Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай і іншыя сродкі індывідуальнай ідэнтыфікацыі.
- Змены і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння заснавальнікам у парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам.
ГЛАВА 2
ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ
- Прадметам дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна” з'яўляецца адукацыйная дзейнасць па рэалізацыі адукацыйных праграм асноўнай адукацыі, дадатковай адукацыі, праграмы выхавання ў адпаведнасці з Констытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі нарматыўнымі дакументамі.
Адзінства і бесперапыннасць асноўнай адукацыі забяспечваюцца пераемнасцю яго ўзроўняў і ўзгодненасцю зместу адукацыйных праграм асноўнай адукацыі.
Забеспячэнне пераемнасці і бесперапыннасці ўзроўняў асноўнай адукацыі, прыступак адукцыі ў рамках агульнай сярэдняй адукацыі.
Забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай мовы.
Рэалізацыя прынцыпа інклюзіі ў адукацыі.
- Асноўная мэта сістэмы адукацыі ва Установе:
фарміраванне рознабакова развітай асобы, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.
- Асноўныя задачы Ўстановы:
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесіянальнаму самавызначэнню, выбару прафесіі і працы;
фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне абароны навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
фарміраванне культуры сямейных адносін;
стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.
- Установа, акрамя асноўных функцый, пералічаных у Статуте, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць:
падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, – дома;
атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю;
эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.
- Форма атрымання адукацыі ва ўстанове – вочная, дзённая. Навучанне і выхаванне прадугледжваюць пастаянны асабісты ўдзел навучэнцаў у рэгулярных вучэбных занятках і атэстацыі.
У асабістых выпадках магчымы іншыя формы атрымання адукацыі, у тым ліку экстэрнат, дыстанцыйная з выкарыстаннем сучасных камунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
- Ва Установе не дапускаецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне, ананімная ці іншая дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый, якая супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
- Установа ў пытаннях выхавання на аснове пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
- Да ўдзельнікаў адукацыйнага працэса ва ўстанове адносяцца:
выхаванцы дашкольнага ўзросту і навучэнцы;
педагагічныя работнікі;
законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
Навучэнцамі і выхаванцамі Установы з'яўляюцца асобы, залічаныя ва ўстанову адукацыі ва ўстаноўленым парадку для навучання і выхавання.
Да навучэнцаў ставяцца:
выхаванец – асоба, якая прынята (залічана) для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
навучэнец – асоба, якое прынята (залічана) для асваення зместу адукацыйнай праграмы, праходжання атэстацыі ў парадку экстэрнату.
- Навучэнцы Установы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
адначасовае асваенне некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, усталёваным Урадам Рэспублікі Беларусь;
навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодексам у межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальнаму вучэбнаму плану, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
павага да чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, абразы асобы, абарону жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (ці) псіхічным развіцці ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі;
карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі, вучэбнай базай Установы;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогу з боку спецыялістаў Установы;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, навуковай дзайнасці, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у кіраванні Установай;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях,канферэнцыях, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
- Навучэнцы Установы абавязаны:
Добрасумленна і адказна адносіцца да асваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
Клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканаленню;
Выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў галіне адукацыі;
беражліва адносіцца да маемасці Установы.
Іншыя абавязкі навучэнцаў і выхаванцаў Установы ўсталёўваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
- Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апекуны, папячыцелі.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтэрасы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.
- Законныя прадстаўнікі навучэнцаў Установы маюць права:
на азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правілімі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзельнічаць у кіраванні Установай;
абарону правоў і інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнню канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення разнагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;
атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах, якія выкарыстоўваюцца пры навучанні і выхаванні, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаны кіраўніком Установы, з удзелам органа самакіравання, у склад якога ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.
атрымоўваць інфармацыю аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
- Законныя прадстаўнікі навучэнцаў Установы абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадкудля навучэнцаў.
- Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў ўключае ў сябе прадастаўленне ім ільгот пры праездзе на транспарце агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама арганізацыя іх бясплатнай перавозкі да Установы і назад транспартам дзяржаўнай установы “Светлагорскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у галіне адукацыі”.
- Да педагагічных работнікаў Установы адносяцца кіраўнік установы адукацыі, намеснік па асноўнай дзейнасці, спецыялісты, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне вучняў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Педагагічныя работнікі Установы маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячнае кампенсаванне расходаў на набыццё навучальнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Міністэрствам адукацыі;
бясплатную перавозку да месца работы і назад школьным аўтобусам па маршруту і яго руху і пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.
- Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсц;
павышаць свій прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;
забяспечваць выкананне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
прахлдзіць папярэдні (пры паступленні на работу) і перыядычныя (падчас працоўнай дзейнасці) абавязковыя медыцынскія агляды ў парадку, які ўсталяваны Міністэрствам аховы здароўя са згоды з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
- Педагагічным работнікам Установы забараняецца:
Выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах ці да пабуджэння навучэнцаўда дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.
Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў Установы ўсталёўваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
- Дзяржаўная установа адукацыі “Дуброўская сярэдняя школа Светлагорскага раёна” – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе:
адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі;
адукацыйную праграму пачатковай адукацыі;
адукацыйную праграму базавай адукацыі;
адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі.
- Адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ва Установе на базавым або павышаным ўзроўнях.
- Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца на аснове:
прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
адукацыйных стандартаў (агульнай дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі);
педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхаванні;
культурных традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
Забараняецца прыцягненне навучэнцаў Установы да выканання работ (аказання паслуг), не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планамі выхаваўчай работы.
- Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь па навучальных гадах і чвэрцях і ўключае ў сябе тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу, самастойную работу навучэнцаў, іх атэстацыю.
- Структура і парадак арганізацыі навучальнага года ўзгадняецца Установай са Светлагорскім выканаўчым і распарадчым органам і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду.
- Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншы занятак. Вучэбныя заняткі могуць праводзіцца па зменах.
- Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу па рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі з'яўляюцца гульня, занятак.
- Працягласць урокаў і перапынкаў памiж урокамі, штодзённая колькасць урокаў і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам вучэбных заняткаў ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж імі зацвярджаецца дырэктарам Установы.
- У навучальным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі, практычныя, лабараторныя заняткі, практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.
- Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная.
- Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа адбывацца дома па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
- Адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхаванні.
Класы могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаным актамі заканадаўства.
- Для аказання дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэнні ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў могуць адчыняцца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I - IX класаў на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
- Навучанне і выхаванне ва Установе ажыццяўляецца на дзаржаўных мовах Рэспублікі Беларусь: беларускай і рускай мовах. Асноўная мова навучання і выхавання ва Установе – беларуская, яна вызначана яе заснавальнікам з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
- Ва Установе вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мове (англійскай) з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення, асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Кожны грамадзянін мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыі ва Установу, якая павінна разглядзець зварот у адпаведнасці з правіламі прыёму. Прыём ва Установу, ажыццяўляецца без уступных экзаменаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Перавод навучэнцаў у iншыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца са згоды законных прадстаўнiкоў навучэнцаў і выхаванцаў ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Навучэнцы адлічваюцца з Установы:
у сувязі з завяршэннем навучання ва Установе;
у сувязі з пераводам у іншыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Адлічэнне вучняў з Установы афармляецца загадам дырэктара з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў навучэнцаў.
- Атрыманне адукацыі ва Установе суправаджаецца бягучай, прамежкавай і (або) выніковай атэстацыяй. Вынікі атэстацыі навучэнцаў, за выключэннем навучэнцаў I і II класаў, ацэньваюцца адзнакамі ў балах па дзесяцібальнай шкале.
Віды і формы атэстацыі пры засваенні адпаведнай адукацыйнай праграмы вызначаюцца Кодэксам аб адукацыі і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Парадак пераводу вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Установа можа здзяйсняць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя установы, ва Установе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Вучням, якія паспяхова засвоілі адукацыйныя праграмы на адпаведным ўзроўні, выдаюцца дакументы аб адукацыі дзяржаўнага ўзору ў парадку, прадугледжанаму Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Для правядзення адукацыйнай дзейнасці у дашкольнай установе фарміруюцца рознаўзроставыя групы, напаўняльнасць якіх складае - 12 дзяцей. Заснавальнік установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін.
Рэжым работы дашкольнай установы – 10,5 гадзін. Расклад заняткаўі рэжым работы зацвярджаецца дырэктарам Установы і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.
- Абавязковае медыцынскае абслугоўванне выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі забяспечваецца дзяржаўнамі ўстановамі аховы здароўя.
- Заняткі і кансультацыі ў дашкольнай установе праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбным планам і па вучэбнай праграме, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Ва ўстанове адукацыі ў мэтах сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў і аптымізацыі адукацыйнага працэсу ажыццяўляюцца сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцам і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай установы адукацыі, Палажэнне аб якой сцвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць ва Ўстанове адукацыі накіравана на абнаўленне зместу адукацыйных праграм і павышэнне якасці адукацыі пасродкам рэалізацыі эксперыментальных, інавацыйных праектаў. Эксперыментальная дзейнасць у сферы адукацыі ўяўляе сабой працэс праверкі вынікаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы адукацыі ў мэтах азначэння эфектыўнасці і мэтазгоднасці іх масавага выкарыстання.
Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць у сферы адукацыі, сцвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 5
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ
- Кіраванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасуі з Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і будуецца на сумяшчэнні пранцыпаў адзінаначальства і самакіравання.
- Адукацыйная дзейнасць ліцэнзуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ліцэнзіраванні.
- Установу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Установы. Дырэктар мае намесніка па асноўнай дзейнасці.
- Дырэктар установы прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады аддзелам адукацыі Светлагорскага райвыканкама.
- Дырэктар Установы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, абарону правоў, жыццё і здароўе дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.
Іншыя паўнамоцтвы дырэктара вызначаюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
- Асноўным органам самакіравання ва Установе з’яўляецца педагагічны савет. Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, указаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Справаводства ва Установе ажыццяўляецца на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь: беларускай і (або) рускай мовах.
- Кантроль за работай Установы ажыццяўляецца аддзелам адукацыі Светлагорскага райвыканкама.
ГЛАВА 6
КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФIНАНСАВАННЯ I ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ
- Маёмасць Установы належыць на праве ўласнасці Светлагорскаму раённаму выканаўчаму камітэту і замацоўваецца за Установай на праве аператыўнага кіравання.
Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Установы, з’яўляецца аддзел адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта (далей — аддзел адукацыі).
- Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць ісцом і адказчыкам у судзе.
- Дзейнасць Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго вучня для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не прыводзіць да паніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.
Іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Установа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.
Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненні з аддзелам адукацыі.
- Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Установа можа ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькi ў тых межах, наколькi яна неабходна для рэалiзацыi статутных мэтаў, дзеля якiх створана Установа, адпавядае гэтым мэтам i прадмету яе дзейнасцi, або паколькі яна неабходная для выкананія дзяржаўна значымых задач, прадугледжаных у яе Статуце, адпавядае гэтым задачам і адказвае прадмету яе дзейнасці. Атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытыя за лік іх маёмасці паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
- Матэрыяльна-тэхнiчная база Установы фармiруецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з нарматывамi, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уключаючы будынкi i iншую маёмасць, неабходную для арганiзацыi навучання i выхавання вучняў (выхаванцаў), iншай дзейнасцi, якая прадугледжана гэтым Статутам. Аддзел адукацыі выдзяляе Установе неабходныя ёй будынкі і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі.
- Установа можа мець памяшканні для навучання выхаванцаў і навучэнцаў з вучэбнымі кабінетамі, спальнымі комнатамі, комнатамі санітарнай гігіены і іншымі памяшканнямі; школьныя навучальна-вытворчыя майстэрні, сталовую, бібліятэку, спартыўныя пляцоўкі, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Маёмасць, перададзеная Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа ў дачыненні да замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе ў межах, усталяваных заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права валодання, карыстання і распараджэння ім.
- Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за рахунак сродкаў, вылучаных ёй па каштарысе.
- Установа мае ўсе неабходныя памяшканнi для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi, і адукацыйнымі стандартамі.
- Памяшканнi Установы абсталёўваюцца мэбляй, iнвентаром, неабходным вучэбным абсталяваннем, сродкамi навучання i ўтрымлiваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў i правiлаў аховы працы.
- Установа нясе перад заснавальнiкам адказнасць за захаванне i эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.
- Штатны расклад Установы зацвярджае кiраўнiк Установы на падставе тыпавых штатаў i нарматываў колькасцi работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па узгадненні з аддзелам адукацыі і Светлагорскім раённым выканаўчым камітэтам.
- Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннямі аб прэміраванні, надбаўках і матэрыяльнай дапамозе ва Установе.
- Працоўныя адносіны работнікаў у Установе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія складаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
- Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
- Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- На непедагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную сярэднюю, прафесійную або спецыяльную адукацыю. Кваліфікацыйныя патрабаванні да непедагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
ГЛАВА 7
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
- Міжнароднае супрацоўніцтва Установа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 8
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
- Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі установы адукацыі прымаецца заснавальнікам на падставе адзнакі наступстваў такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія належаць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі мікрараёна Установы.
У выпадку спынення дзейнасці дадзенай установы адукацыі, ануляванні або спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў ў іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпавядныя адукацыйныя праграмы, у парадку, усталёўваным Урадам Рэспублікі Беларусь.
- Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар дзяржаўнай
установы адукацыі
“Дуброўская сярэдняя
школа Светлагорскага раёна” Т.І. Стукач