План работы з высокаматываванымі навучэнцамі

Дата: 3 декабря 2019 в 09:02, Обновлено 16 февраля 2025 в 19:36

Работа  з высокаматываванымі вучнямі

Мэта: удасканаленне сістэмы работы школы па стымуляванні творчага самавыяўлення, самасцвярджэння, самарэалізацыі кожнага вучня

Прыярытэтная задача: развіццё творчай індывідуальнасці дзіцяці, прадастаўленне ўсім навучэнцам магчымасці раскрыць свае таленты ў розных напрамках.

Задачы:

1. Удасканальваць формы і метады работы па мэтанакіраваным выяўленні і развіцці высокаматываваных вучняў.

2. Стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для інтэлектуальнага, маральнага і фізічнага развіцця навучэнцаў.

3. Стымуляваць творчую дзейнасць навучэнцаў.

4. Распрацаваць і паэтапна ўкараняць прагрэсіўныя тэхналогіі ў рабоце з высокаматываванымі вучнямі.

5. Забяспечыць адукацыйную падрыхтоўку вучняў.

6. Стварыць умовы высокаматываваным дзецям для рэалізацыі іх асабістых творчых здольнасцяў у працэсе навукова-даследчай работы і пошукавай дзейнасці.

План работы з высокаматываванымі вучнямі

на 2024/2025 навучальны год

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.