Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Беларуская мова і літаратура

Дата: 4 ноября в 21:37, Обновлено 4 ноября в 21:41

Распрацавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Дайнека Таццяна Ўладзіміраўна
1 катэгорыя

Беларуская мова

6 клас

Тэма: Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў

Мэта: Дапамагчы вучням асэнсаваць значэнне зборных лічэбнікаў, якія перадаюць колькасць прадметаў як сукупнасць і маюць адценне сумеснасці;

пазнаёміць з іх марфалагічнымі асаблівасцямі (не маюць роду і ліку) і абмежаваннямі ў спалучэнні з назоўнікамі

Выпрацоўваць уменні адрозніваць зборныя лічэбнікі ў тэксце, спалучаць з адпаведнымі групамі назоўнікаў, замяняць на пісьме лічбавыя абазначэнні слоўнымі, правільна вымаўляць лічэбнікі, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;

пашыраць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае маўленне і маўленчы слых; удасканальваць арфаграфічную граматнасць;

выхоўваць цікавасць і любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул.  сяр. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль, В. І. Несцяровіч, С. Р. Рачэўскі – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015. – С. 182-184; карткі з заданнямі.

Эпіграф: Пачні гаварыць, каб я ўбачыў цябе (Сакрат).

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2. Актуалізацыя ведаў.

2.1. Узнаўленне тэорыі

Заданне для самаправеркі. Дапоўніце тэкст.

Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.

У залежнасці ад значэння і граматычных прымет лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.

З колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца тыя, што абазначаюць цэлыя лікі (пэўную колькасць аднародных прадметаў), дробавыя лічэбнікі (частку ад цэлага ліку або цэлы лік і яго частку) і зборныя лічэбнікі (пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць).

Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыяскладаныясастаўныя...

Поўную версію распрацоўкі глядзіце тут   




Лінгвістычная гульня для вучняў 6 класа

“Слова і яго жыццё”

Мэта: стварыць змястоўныя і арганізацыйныя ўмовы для зносін і сістэматызацыі ведаў па розных моўных раздзелах; спрыяць развіццю інтэлектуальных здольнасцяў вучняў; садзейнічаць выхаванню камунікатыўнай культуры.

Ход:

1 этап “Вымаўляю. Націск”.

Адна з прыкмет культуры маўлення – правільная пастаноўка націску. У адрозненні ад заходнеславянскіх моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам, у беларускай мове ён разнамесны (можа быць на любым складзе) і рухомы (можа пераходзіць на іншы склад пры словазмяненні).

Заданне: расстаўце правільна націскі ў наступных словах.

Зубры, адрасы, буслы, курганы, стары, старэнькі, нізенькі, мокранькі, далей, загаддзя.

2 этап “Вымаўляю. Гукі”.

         У беларускай мове ў многіх выпадках напісанне не супадае з вымаўленнем.

         Заданне: зрабіце транскрыпцыю наступных слоў і ...

Поўную версію распрацоўкі з прэзентацыяй глядзіце тут 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.