Ды шануй са мною гэту мову – усясветны дар!

Дата: 11 декабря 2020 в 19:35
249 просмотров

Ды шануй са мною гэту мову – усясветны дар!

Мова пачынаецца са слова, а паэт пястуе слова, ён дбае пра красу як вышэйшае існаванне паэзіі і далучае нас да гэтай прыгажосці.

10 снежня спаўнілася 90 год з дня нараджэння пісьменніка МІКОЛЫ АРОЧКА.

У школе прайшло шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай юбілейнай даце. Вучні 6 класа знаёміліся з паэзіяй М.Арочка ў час адкрытага мікрафона “Матчына жыта” праз прызму аднайменнага зборніка паэзіі. Літаратурная гасцёўня “Гэта мова простая да велічы” сабрала вучняў 8 класа. Аліна Дроз і Ганна Зайчанка пазнаёмілі аднакласнікаў з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху паэта. Гучалі пранікнёныя вершы пра мову, Айчыну, жыццё. Гучыць слова пісьменніка – жыве паэзія!

Дзесяцікласнікі даследвалі творчасць М.Арочка праз метафарычны вобраз – дрэва паэзіі, дзіўна-прыгожае.. Хочацца верыць, што побач з гэтым дрэвам, пад яго разгалістай кронай юнакі-прыгажуны будуць хораша думаць, светла марыць і адчуюць жаданне несці паэтычнае слова з сабою ў жыццё. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры арганізавана тэматычная выстава: звесткі пра паэта, зборнікі паэзіі, кнігі з вершамі М.Арочка. Прыходзьце, чытайце, далучайцеся да жывога слова паэзіі.

Дайнека Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.