Тыдзень замежных моў

Дата: 13 декабря 2021 в 16:11
177 просмотров

“Wer fremde Sprachen nicht kennt, weiß nichts von seiner eigenen” (“Хто не ведае замежных моў, той нічога не ведае пра сваю родную”), – слушна заўважыў Іаган Вольфганг Гётэ.
З 6 па 11 снежня ў школе праходзіў тыдзень замежных моў. Настаўнікі нямецкай мовы Ганна Ігараўна Кавалёва і Лідзія Віктараўна Ішчук, настаўнік ангельскай мовы Анастасія Аляксандраўна Крачкоўская падрыхтавалі цікавыя, змястоўныя, забаўляльныя і сур’ёзныя мерапрыемствы для навучэнцаў, каб павысіць узровень ведаў па нямецкай і ангельскай мовах і зрабіць працэс навучання больш лёгкім і прыемным.

Wer fremde Sprachen nicht kennt, weiß nichts von seiner eigenen” (“Хто не ведае замежных моў, той нічога не ведае пра сваю родную”), – слушна заўважыў Іаган Вольфганг Гётэ.

З 6 па 11 снежня ў школе праходзіў тыдзень замежных моў. Настаўнікі нямецкай мовы Ганна Ігараўна Кавалёва і Лідзія Віктараўна Ішчук, настаўнік ангельскай мовы Анастасія Аляксандраўна Крачкоўская падрыхтавалі цікавыя, змястоўныя, забаўляльныя і сур’ёзныя мерапрыемствы для навучэнцаў, каб павысіць узровень ведаў па нямецкай і ангельскай мовах і зрабіць працэс навучання больш лёгкім і прыемным.

Выстава малюнкаў “Цікавая замежная мова” дала неабмежаванае поле для фантазіі дзяцей у адлюстраванні рэалій краін, мовы якіх яны вывучаюць.

Конкурс выразнага чытання сабраў вучняў 5-10 класаў, каб паэтычныя творы знакамітых англійскіх і нямецкіх паэтаў загучалі на іх роднай мове. Пераможцамі сярод нямецкамоўных  удзельнікаў сталі:

Сілівончык Дар’я – вучаніца 10 класа (1 месца);

Пажыдаева Аліна – вучаніца 8 класа (2 месца);

Куцэнка Віялета – вучаніца 9 класа (3 месца).

А пераможцамі сярод ангельскамоўных сталі:

            Чэрвінская Аліна – вучаніца 7 класа (1 месца);

            Баранава Лізавета – вучаніца 7 класа (2 месца);

            Караткевіч Анастасія – вучаніца 6 класа (3 месца) і Мітраховіч Аліна – вучаніца 9 класа (3 месца).

            Таксама прысутныя мелі магчымасць больш даведацца пра І.В. Гётэ і Генрыха Гейнэ ад настаўніка нямецкай мовы Кавалёвай Г.І., пра Льюіса Кэрала, Джэйн Осцін, Роберта Бёрнса, Уільема Шэкспіра, Джона Толкіна ад настаўніка ангельскай мовы Крачкоўскай А.А.

            У сераду вучні 5 і 8 класаў адправіліся ў падарожжа па краіне Вялікабрытанія, а ў чацвер вучні 9 класа правяралі свае веды па нямецкай мове на конкурсе эрудытаў “Нямецкамоўныя краіны”. Лепшыя вынікі паказалі Русакоў Дзяніс і Правасуд Ілья. Віктарына “Deutschland” сабрала вучняў 8-11 класаў. Настаўнік нямецкай мовы Ішчук Л.В. падрыхтавала ўдзельнікам займальныя пытанні пра Нямеччыну: гісторыю, традыцыі, культуру. Лепшыя веды паказаў Русакоў Дзяніс (пераможца), Сілівончык Дар’я (2 месца), Волкава Ангеліна і Брокар Васіль (3 месца).

Валодаць яшчэ і замежнай мовай – гэта як валодаць яшчэ адной душою, якая адчыняе дзверы на жыццёвым шляху.

If you talk to a man in a language he understands, that goes to his head. If you talk to him in his own language, that goes to his heart/ Калі вы размаўляеце з чалавекам на мове, якую ён разумее, вы звяртаецеся да яго розуму, калі вы размаўляеце на яго роднай мове, вы звяртаецеся да яго сэрца (Нельсан Мандэла).

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дайнека Т.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.