20 студзеня спаўняецца 130 год з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча (1892-1938), беларускага мовазнаўца, перакладчыка, грамадска-палітычнага дзеяча.

Дата: 20 января 2022 в 15:44
144 просмотра

Іменна Б. Тарашкевіч з’яўляецца аўтарам першай агульнапрынятай ​ граматыкі беларускай мовы (“Беларуская граматыка для школ”). Выдадзена ў 1918 годзе у друкарні Марціна Кухты у Вільні ў лацінскім і кірыліцкім варыянтах. Работа каштоўная тым, што аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, якія склаліся на той час, улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі і вопыт папярэднікаў. Граматыка вытрымала 6 перавыданняў, і доўгі час была галоўным падручнікам па беларускай мове.
Пра свае адносіны да беларускай мовы Б.Тарашкевіч пісаў: “Праўда, мала ў нас майстроў слова, ці ў пісанні, ці проста сабе ў звычайнай гутарцы. Але ёсць на гэта адна і, мусіць, адзіная рада: уважна прыслухайцеся да таго, як гамоніць сабе “просты” наш народ. Толькі ж умець прыслухацца – колькі ў гэтай прастаце хараства, сілы й багацця тонаў!” А ці ёсць нам сёння да каго прыслухацца, каб пачуць сапраўдную, жывую, родную мову?
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры наладжана выстава, прысвечаная Браніславу Тарашкевічу. І той, хто жадае больш даведацца пра сапраўднага сына беларускай зямлі, завітайце на выставу.
Дайнека Т.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.