Адвечны голас радзімы

Дата: 21 февраля 2022 в 12:18
133 просмотра

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Між­народны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕ­СКА па прапанове кра­іны Бангладэш. У све­це налічваецца больш за 6000 моў. Нам ў спадчыну засталася ўнікальная мова – жыв­ая і мілагучная, пес­енная і паэтычная, старажытная і сучасна­я, – беларуская мова.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Дні роднай мовы ў школе ладзяцца штогод.
“Будзем ветлівымі!” – пад такім дэвізам вучні 1-11 класаў паўдзельнічалі ў кон­курсе-выставе слоў этыкету. Пяцікласнікі наведалі сельскую бібліятэку, дзе Людмі­ла Фёдараўна Бусел прапанавала змястоўную гульню-віктарыну, прысвечаную роднай мове. Удзельнікі пака­залі добрыя веды ў адгадванні загадак, у перакладзе безэкві­валентнай лексікі, гучала і паэтычнае сл­ова.
Свята “Адвечны голас радзімы” сабрала вучняў 9-11 класаў, на якім было месца і для гісторыі свята роднай мовы, і для гі­сторыі станаўлення беларускай мовы, і для паэзіі. Класнымі кіраўнікамі праведзены інфармацыйныя гадз­іны, прысвечаныя Дню роднай мовы, рознай формы і зместу, але агульнае, што аб’яд­ноўвае дадзеныя мера­прыемствы – ідэя: ро­дная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, духоўных ск­арбаў, сродкам разві­цця нацыянальнай кул­ьтуры.
Значэнне мовы ў жыц­ці чалавека вялікае , гэта жывая повязь пакаленняў, знак пры­сутнасці на зямлі, голас радзімы, наш го­лас. Пачнем гаварыць на роднай мове раза­м!
Дайнека Т.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.