Дзе скарб ваш: да 105-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля

Дата: 4 сентября 2022 в 01:36
91 просмотр

«Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!», – зазначаў Янка Брыль, народны пісьменнік Беларусі.
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.
І сёння – у Дзень беларускага пісьменства – нельга не ўзгадаць, якую вялікую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыграў пісьменнік, бо трэба быць чалавекам свайго часу, дакладней кажучы – нельга не быць. Але ж як гэта важна быць яшчэ і над часам, быць тым, хто бачыць далей наперад. Такім чалавекам быў і сам Янка Брыль, а яго творчасць акамуліравала ў сабе глыбокую мудрасць.
Запрашаем на літаратурную выставу, прысвечаную юбіляру, ў кабінет беларускай мовы і літаратуры.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дайнека Т.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.