Да дня нараджэння Якуба Коласа

Дата: 3 ноября 2022 в 14:26
88 просмотров

Сёння, 3 лістапада, спаўняецца 140 год з дня нараджэння Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча; 1882-1956), народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў (разам з Я.Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, акадэміка АН БССР, грамадскага дзеяча.
Жыццё песняра знітавана з жыццём Беларусі, творчасць песняра прысвечана народу.
У творах Якуба Коласа вызначылася мудрае бачанне і разуменне жыцця з яго праўдай і крыўдай, маною і ісцінай. Пераканальнай верай у розум і сілу чалавека:
Дымам пойдзе ўсё ліхое,
Усё, што душыць нас і гне.
Вер, брат, - жыццё залатое
Будзе ў нашай старане.
Сёння мы маем права гаварыць, што творчасць Якуба Коласа з'яўляецца часткай сусветнай культуры.
Завітайце ў кабінет беларускай мовы і літаратуры, каб наведаць літаратурную выставу, прысвечаную юбіляру.
Выхавальнікі школьнага лагера наведалі кіналекторый "Паэзія - крыніца чароўных слоў і гукаў", дзе судакрануліся з сілаю і глыбінёю слова Якуба Коласа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.