Віншуем з ПЕРАМОГАЙ!

Дата: 25 октября 2024 в 23:06, Обновлено 25 октября 2024 в 23:09
58 просмотров

З маленькай крыніцы пачынаецца вялікая рака, з размежаванняў і падзелаў - адзінства. Быць часткай гэтай "ракі Адзінства" прыемна і ганарова.
Вучаніца Дуброўскай школы Дзікун Валерыя стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў "Што такое адзінства" і прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання, якая адбылася ў г. Жлобін у межах акцыі "Марафон адзінства" 25 кастрычніка.
Акрамя гэтага была наладжана экскурсійная праграма:
Жлобінскі заапарк,
маёнтак Козел-Паклеўскіх і
мемарыяльны комплекс "Дзецям-ахвярам вайны", што ў Чырвоным Беразе.
Настраёвасць, радасць, шчырасць напоўнілі гэты святочны дзень.
Пакідаючы Жлобін, удзельнікі забралі з сабою прыемныя ўспаміны ды моцнае пачуццё адзінства з вялікай беларускай сям'ёю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.