#ЛагерНашчадкі. 29.10.2024

Дата: 29 октября 2024 в 15:44
36 просмотров

Канікулы - цудоўны час, вясёлы, радасны, шчаслівы. Пазітывам быў напоўнены школьны дзень 29 кастрычніка- Дзень прафілактыкі (правільнае харчаванне, правільныя паводзіны).
Шмат паспелі зрабіць карыснага для свайго інтэлектуальнага і фізічнага развіцця.
На круглым стале "Мы за здаровы лад жыцця!" вызначылі тыя прадукты харчавання, якія карысныя для чалавека.
На спартландыі сустрэліся зборныя каманды "Сінічкі" і "Вераб'і", упэўнена перамаглі апошнія, бо былі мацнейшыя ды спрытнейшыя.
"Дзень атрымаўся добры і сонечны", - зазначыў Цімоша.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.