Прадметны тыдзень па гісторыі

Дата: 16 февраля 2025 в 20:38
23 просмотра

У Дуброўскай СШ з 3 па 8 лютага праходзіў прадметны тыдзень па гісторыі.
Вучні 9-11 класаў у час круглага стала абмеркавалі асноўныя моманты вызвалення в.Дуброва, паглядзелі прэзентацыю “81 год вызвалення Дубровы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, удзельнічалі ў падрыхтоўцы выставы “Помнікі падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі”.
Гульня “Поле цудаў”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла цікава і пазнавальна. Пераможцам стаў вучань 9 класа Ішчанка Данііл.
Удзельнікі брэйн-рынга “Знаўцы Беларусі” праявілі свае веды, знаходлівасць, перамога дасталася камандзе “Зубры”.
Пераможцай гістарычнай віктарыны стала Караткевіч Анастасія.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.