Мы помнім!Мы ганарымся!

Дата: 30 января в 16:05, Обновлено 17 февраля в 18:18
8 просмотров

Сёння, падчас рабочай паездкі ў сваю выбарчую акругу, дэпутат палаты прадстаўнікоў Маратаеў Мікалай Валянцінавіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Дуброўскай СШ Светлагорскага раёна.
Былі разгледжаны розныя актуальныя пытанні - ад дзейнасці УНС, да дэмаграфічнага становішча ў краіне, і Дуброве ў прыватнасці.
Адбылася цікавая і змястоўная гутарка.
Нягледзячы на шчыльны графік, Мікалай Валянцінавіч наведаў разам з юнымі і будучымі міратворцамі мемарыяльны знак у гонар Героя Савецкага Саюза Цеплякова Мартына Панцеляймонавіча, які геройскі загінуў, менавіта 30 студзеня 1944 года, каля вёскі Зарэчча пры вызваленні Дубровы.
Заслужаны міратворац, настаўнік фізікі Цярэшчанка А.П. расказаў пра подзвіг героя і прачытаў свой верш, прысвечаны яму.
Дэпутат Маратаеў М. В. расказаў пра каштоўнасць захавання гістарычнай памяці пра Вялікі Подзвіг народаў СССР і падзякаваў рабят Дуброўскай СШ за плённую працу ў гэтым кірунку.
У час хвіліны маўчання рабяты пранікліся ўдзячнасцю мужнасці і гераізму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.