65-годдзе стварэння БФМ

Дата: 28 апреля в 10:22
10 просмотров

Над Радзімай сонца свеціць,
Шчасце поўніць кожны дом,
Дарослым радасна і дзецям -
У згодзе і міры мы жывём !

Хатынь ніколі не забудзем,
Жалобны звон калакалоў,
І як набат, ён мірным людзям,
Трывожыць сэрцы зноў і зноў !

Шануем подзвіг ветэранаў,
Мы вахту памяці нясём,
Вышэй сцяг нашай дзяржавы,
У маршы міру мы ідзём !

Мы міратворцы, міратворцы,
Мацнеюць нашыя рады,
За мір і шчасце на планеце
Змагацца будзем мы заўжды !

Юныя міратворцы Дуброўскай СШ Светлагорскага раёна віншуюць усіх міратворцаў Беларусі з 65-годдзем стварэння БФМ. Здароўя і поспехаў у плённай дзейнасці ў імя МІРУ, ДРУЖБЫ і ДАБРА !

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.