Распрацавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Дайнека Таццяна Ўладзіміраўна
1 катэгорыя
Беларуская мова
6 клас
Тэма: Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў
Мэта: Дапамагчы вучням асэнсаваць значэнне зборных лічэбнікаў, якія перадаюць колькасць прадметаў як сукупнасць і маюць адценне сумеснасці;
пазнаёміць з іх марфалагічнымі асаблівасцямі (не маюць роду і ліку) і абмежаваннямі ў спалучэнні з назоўнікамі
Выпрацоўваць уменні адрозніваць зборныя лічэбнікі ў тэксце, спалучаць з адпаведнымі групамі назоўнікаў, замяняць на пісьме лічбавыя абазначэнні слоўнымі, правільна вымаўляць лічэбнікі, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;
пашыраць слоўнікавы запас вучняў; развіваць звязнае маўленне і маўленчы слых; удасканальваць арфаграфічную граматнасць;
выхоўваць цікавасць і любоў да роднай мовы.
Абсталяванне: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сяр. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання/ В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль, В. І. Несцяровіч, С. Р. Рачэўскі – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015. – С. 182-184; карткі з заданнямі.
Эпіграф: Пачні гаварыць, каб я ўбачыў цябе (Сакрат).
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу
Ход урока:
1.Арганізацыйны момант.
2. Актуалізацыя ведаў.
2.1. Узнаўленне тэорыі
Заданне для самаправеркі. Дапоўніце тэкст.
Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.
У залежнасці ад значэння і граматычных прымет лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
З колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца тыя, што абазначаюць цэлыя лікі (пэўную колькасць аднародных прадметаў), дробавыя лічэбнікі (частку ад цэлага ліку або цэлы лік і яго частку) і зборныя лічэбнікі (пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць).
Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя...
Поўную версію распрацоўкі глядзіце тут 
Лінгвістычная гульня для вучняў 6 класа
“Слова і яго жыццё”
Мэта: стварыць змястоўныя і арганізацыйныя ўмовы для зносін і сістэматызацыі ведаў па розных моўных раздзелах; спрыяць развіццю інтэлектуальных здольнасцяў вучняў; садзейнічаць выхаванню камунікатыўнай культуры.
Ход:
1 этап “Вымаўляю. Націск”.
Адна з прыкмет культуры маўлення – правільная пастаноўка націску. У адрозненні ад заходнеславянскіх моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам, у беларускай мове ён разнамесны (можа быць на любым складзе) і рухомы (можа пераходзіць на іншы склад пры словазмяненні).
Заданне: расстаўце правільна націскі ў наступных словах.
Зубры, адрасы, буслы, курганы, стары, старэнькі, нізенькі, мокранькі, далей, загаддзя.
2 этап “Вымаўляю. Гукі”.
У беларускай мове ў многіх выпадках напісанне не супадае з вымаўленнем.
Заданне: зрабіце транскрыпцыю наступных слоў і ...