Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 25 ноября 2023 в 16:01
100 просмотров

"Размаўляем і чытаем РАЗАМ!" пад такім дэвізам прайшоў у школе прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры з 20 па 25 лістапада, арганізаваны настаўнікамі Тукач Н.Р. і Дайнека Т.У.
Шэраг мерапрыемстваў прысвячаліся Я.Янішчыц, бо першы дзень тыдня, 20 лістапада, супаў з днём нараджэння паэткі. Самым масавым планаваўся стаць конкурс на лепшую ілюстрацыю да верша Я.Янішчыц. Маглі ўдзельнічаць вучні 5-11 класаў. Праілюстраваць верш - заданне па сілах дзецям. На жаль, сіл гэтых хапіла нямногім, а вучні 8,9,10 класаў, наогул, адмовіліся ўдзельнічаць. Сумна!
Лепшую работу выбіралі настаўнікі школы шляхам галасавання. Пераможцамі сталі вучаніцы 6 класа Анастасія Маторына і Маргарыта Сілівончык, іх работа да верша "Ты пакліч мяне. Пазаві" спадабалася 35% настаўнікаў.
Адкрыць шматгранны, непаўторны, тонкі свет Я.Янішчыц змаглі вучні 5-7 класаў у час "Паэтычнай раніцы".
6-цікласнікі "падарожнічалі" па Беларусі, выконваючы заданні на кемлівасць і эрудыцыю. 5-цікласнікаў на турніры "Знаўца беларускай мовы" чакалі займальныя заданні на веданне беларускай мовы. Лепшыя веды паказала Аляксандра Якушэвіч.
8-цікласнікі ("Дрыгавічы") і 9-цікласнікі ("Беларусы") сышліся на спаборніцтве "Я люблю Беларусь", якое прайшло ў цёплай і шчырай атмасферы. Перамагла каманда "Дрыгавічы", якая забрала і прыз - высокія адзнакі.
Вучні 11 класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні "Што?Дзе?Калі?", іх чакала 20 мудрагелістых пытанняў па мове, літаратуры, культуры. Упэўнена перамог Ілья Правасуд. Аднакласнікі непрыхавана радаваліся поспеху Ільі.
10-цікласнікі ўдзельнічалі ў гульні "Цікавосткі мовы". Самым эрудзіраваным стаў Ягор Смалянчук.
Акрамя гэтага кожны дзень рабяты маглі рашыць "Заданне дня" рознай складанасці, самымі азартнымі сталі Лізавета Баранава, Станіслаў Дайнека і Таццяна Тукач.
Выказваем шчыры дзякуй усім удзельнікам прадметнага тыдня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.