#МЛ: МоваЛітаратура.19.11.2024

Дата: 19 ноября 2024 в 19:40, Обновлено 20 ноября 2024 в 19:29
54 просмотра

#МЛ: МоваЛітаратура.
Дэвізам прадметнага тыдня стаў выраз: Мова Любімая - Мая Літаратура. Другі дзень прынёс новыя прыемныя моманты ў выяўленні інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў. Так, 11-класнікі паўдзельнічалі ў літаратурна-мастацкай гульні ў форме "Што? Дзе? Калі?". Колькасць удзельнікаў была невялікая, але запалу ды радасці яны праявілі шмат. Самым разумным аказаўся Ягор Смалянчук, ён і атрымаў прыз - дзясятку па літаратуры.
А вось вучні 5 ды 6 класаў сабраліся на своеасаблівае паседжанне клуба дапытлівых беларускага фальклора "Браму скарбаў сваіх адчыняю". Загадкі, казкі і прыказкі сталі галоўнымі героямі мерапрыемства. 5-класнікі загаддзя падрыхтаваліся: чыталі ўласныя павучальныя казкі, загадвалі загадкі, прэзентавалі прыказкі, якія зашыфравалі ў малюнках.
Дзень атрымаўся насычаны добрымі ды прыемнымі справамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.