#МЛ: МоваЛітаратура. 20.11.2024

Дата: 20 ноября 2024 в 19:20, Обновлено 20 ноября 2024 в 19:28
59 просмотров

Трэці дзень не прапаў дарма, бо ў гэты дзень мы шмат працавалі, чыталі, разважалі. Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў Моўным турніры. А 6-класнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па сцяжынках светлай аповесці Максіма Лужаніна "Добры хлопец Дзік". З непаддзельнай цікавасцю выконваліся дзецьмі заданні рознага кшталту: рэбусы, шарады, крыжаванкі... Самай актыўнай "падарожніцай" стала Саша Якушэвіч, яна ж захапіла з сабою і сам твор М.Лужаніна, перачытаўшы загаддзя яшчэ раз. Імкнуўся не адставаць Сяргей Лабаноўскі, а за ім Сярожа Крот.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.