Перапахаванне астанкаў чырвонаармейцаў

Дата: 21 октября 2025 в 18:04
8 просмотров

21 кастрычніка атрад юных міратворцаў Дуброўскай СШ Светлагорскага раёна прыняў удзел у перапахаванні астанкаў двух чырвонаармейцаў, якіх пошукавікі адшукалі ў наваколлі Дубровы. Сімвалічна , што гэта адбылося ў Дзень бацькі.Можа і яны былі бацькамі, ці маглі стаць імі ?
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ВАМ , ГЕРОІ !

Паклон героям - ВЕЧНЫ ,
Бо кожны стук сэрцаў жывых ,
Яго сабою ўвекавечыў,
Таксама і гэтых , дваіх .

Хто вы - невядомыя салдаты ,
Што склалі свае галовы
У тую зімовую дату
Пры вызваленні Дубровы ...

Ляцяць дні, пройдуць годы ,
Памяць не пацьмянее, яна жывая ,
І ў знак падзякі - заўсёды ,
У душы ВЕЧНЫ АГОНЬ няхай палае .

А ў сэрцы - няхай пануюць святы ,
У жылах бурліць кроў маладая ,
Няхай зіхацяць несмяротныя салдаты
У сузор'і ПЕРАМОЖНАГА МАЯ !...

Шумяць хлябы , дымяць заводы ,
За вясной ідзе вясна
А ў ВЕЧНАЙ ПАМЯЦІ народа
Яшчэ не скончылася вайна ...

ДОБРАЙ РАНІЦЫ , ДАРАГІ ЧАЛАВЕК !
Вайна - гэта страх , жах , здзекі , пакуты , смерць ... Не дай Бог , нам такое выпрабаваць .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.