Адзіны ўрок памяці, прысвечаны 82-й гадавіне жудаснай трагедыі вёскі Ала

Дата: 15 января в 15:40, Обновлено 19 января в 19:42
14 просмотров

У Дуброўскай СШ Светлагорскага раёна адбылася інфармацыйная гадзіна "Без тэрміну даўнасці", прысвечаная 82-й гадавіне жудаснай трагедыі вёскі Ала.
Асноўны пасыл гэтага мерапрыемства : ахвяры генацыду не маюць права на забыццё, а наш абавязак - захоўваць памяць аб іх.
Настаўнік гісторыі Богдан Ігар Андрэевіч зрабіў цікавую прэзентацыю гэтай трагедыі і правёў анлайн-экскурсію па Мемарыяльным комплексе "Ала".
Актыўны ўдзел прынялі і юныя міратворцы школы. Заслужаны міратворац, настаўнік фізікі расказаў пра сутнасць, аб вытоках і праявах генацыду ў сучаснасці. Прагучалі і яго вершы "Чорная доля" (прысвечаны Але) і "Сёстры Хатыні"
(прысвечаны 73-ом спаленым вёскам Светлагоршчыны) .
Ахвяр генацыду ўшанавалі хвілінай маўчання !
Мерапрыемства дапамагло вучням усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця і міру на Зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.