#МыПомнімМыГанарымся

Дата: 3 февраля в 13:20
15 просмотров

Сёння, 3 лютага, для кожнага жыхара аг. Дуброва знамянальныя дата - дзень вызвалення? ад гітлераўскіх захопнікаў.
У сувязі з абмежаваннем масавых мерапрыемстваў з-за марозу, мітынг не праводзіўся. Але дэлегацыя настаўнікаў і юных міратворцаў Дуброўскай СШ не магла не прыйсці на Брацкія могілкі, дзе пахаваны каля 2,5 тысяч Савецкіх воінаў, сярод якіх і тры Героі Савецкага Саюза. Кароткачасовы мітынг, хвіліна маўчання і жывыя гваздзікі леглі на абледзянелы мармур.

Дырэктар школы Петраковіч А.В. адзначыў: -Несмяротны подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца ўзорам праяўлення лепшых чалавечых якасцяў, патрыятызму, стойкасці, мужнасці. І мы сёння захоўваем удзячную памяць аб тых, хто адваяваў мір, свабоду і незалежнасць на зямлі.
-Мы назаўсёды захаваем і перададзім будучаму пакаленню памяць аб тых, хто даў нам магчымасць безтурботна жыць, працаваць, расціць дзяцей і ўнукаў пад мірным небам, - дадаў Цярэшчанка А.П., настаўнік фізікі, заслужаны міратворац.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.