СОДЕРЖАНИЕ
- Маслёнка
- Дзень роднай мовы
- Сядзіба майстроў
- Мы просто отдыхаем в субботу 10.12.2016
- Учитель - профессия дальнего действия
- День матери
- Мы дружныя са спортам
- Конкурс чытальнікаў вершаў
- Дети опять спешат в школу
- Надо дружбой дорожить
Дрэва жыве, пакуль жывыя яе карані. Так і народ, пакуль помніць і шануе сваю мову, сваю культуру, жывы.
25 лютага ў нашай установе прайшло свята “Масленка”. Мітраховіч П. Дз., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, расказаў вучням якое месца займала гэта свята ў абрадавым календары нашых продкаў, як яго адзначалі. На масленічным тыдні кожны дзень меў сваё прызначэнне і назву. Некаторыя моманты святкавання Масленкі вучні разам з настаўнікам паспрабавалі паказаць (абрад прабачэння, спальванне чучала Масленкі). Не абышлося і без традыцыйнага пачастунка – бліноў…
Працягваючы знаёмства з традыцыямі беларускага народа, вучні V-IX, XI класаў на класных гадзінах знаёміліся са старажытнымі промысламі (“Горад майстроў). Вучні І-IV класаў пад час музычнага рынгу даведаліся пра беларускія народныя музычныя інструменты. Нават паслухалі як яны гучаць. Расказала ім аб інструментах настаўнік Альшэўская В. В.
Вучням пачатковых класаў сельскай бібліятэкай была прапанована інсцэніроўка казкі “Кропка над і”.
Казка пра краіну беларускі Алфавіт. У ёй жывуць трыццаць чатыры літары. Трыццаць пятым быў Апостраф: ні гук, ні літара, а нейкая спатыкачка пры вымаўленні. Але і яна мела асобны знак і агульную павагу
Вось напішыце без Апострафа слова "сям'я". Атрымаецца нейкае "сямя", штосьці зусім незразумелае. Не, не абыдзешся без Апострафа. Літара да літары — глядзіш, і слова з'яўляецца, слова да слова - і сказ гатовы.
Літара Я была занадта ганарлівай, хоць і стаяла ў канцы Алфавіта. Яе нават дражнілі Якаўкай. Яна спрабуе паказаць, што самая разумная і павінна пачынаць Алфавіт. А літару і ніхто і не заўважыў, бо, як кажа Якаўка: “Ты нават на літару не падобная. Палачка нейкая!.”.
І тут клічнік прапануе: “Літара I падобная на мяне, толькі без кропкі. Давайце для таго, каб яна была больш прыкметнай і прыгожай, паставім зверху над ёй кропку, такую, як у мяне знізу.
Так упершыню над літарай і з'явілася кропка. Таму і сёння, калі трэба вырашыць спрэчнае пытанне і прыйсці да згоды, гавораць: давайце паставім кропкі над "і"
А Якаўка ў пакаранне няхай заўсёды будзе самай апошняй літарай у Алфавіце, — падвёў вынік Клічнік.
28 студзеня ў нашай установе прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. У межах гэтага дня былі арганізаваны і праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы розных накірункаў. Вучні I-IV стваралі разам з педагогам сацыяльным Залізка В. М. цудоўныя і яркія калажы сяброўства. Вучні V-ІХ, ХІ класаў у гэты час разам з класнымі кіраўнікамі і сваімі бацькамі “падарожнічалі ў мінулае” і даведаліся шмат цікавага аб старажытных рамёствах і майстрах.
Усе, хто прыйшоў у гэты дзень у нашу ўстанову, атрымалі задавальненне ад наведвання выставы аб’яднання па інтарэсах “Гаспадынька” (кіраўнік Дайнека І. А.). Разам з тым вучні і настаўнікі правялі майстар-класы па апрацоўцы драўніны (Ляцяга Г. Я. разам з членамі аб’яднання па інтарэсах “Умелыя рукі), па вырабу закладак для кніг у тэхніцы “Канзашы”, “Арыгамі”(Мітраховіч В. С., члены аб’яднання па інтарэсах “Чароўны мір арыгамі”). Дайнека І. А., кіраўнік аб’яднання па інтарэсах, разам з дзяўчынкамі паказалі, як вырабляць напольныя вазы для ўпрыгожвання інтэр’ера, прыгожыя рэчы ў тэхніцы “Crazy-Wool” з элементамі валяння шэрсці. Акрамя гэтага члены аб’яднання па інтарэсах “Гаспадынька” звярнуліся да гістарычнай спадчыны нашага краю і прадэманстравалі нам, як рабіць правільна лялькі-абярэгі.
Наведалі нашу ўстанову ў гэты дзень не толькі вучні, але і іх законныя прадстаўнікі. Яны разам з дзецьмі прымалі удзел у выхаваўчых мерапрыемствах і майстар-класах. Некаторыя з іх прадставілі нашай увазе і свае карціны, вышытыя крыжыкам. ГЛЯДЗІМ
Мы просто отдыхаем в субботу 10.12.2016 Смотрим
Занятия с социальным педагогом в субботу стали уже традиционными в нашей школе. Посещают их в основном ребята младшего школьного возраста. Занятия приносят детям огромную радость. Благодаря этим занятиям ребята учатся общаться друг с другом, учатся дружить. Смотреть
Мы дружныя са спортам…
Ужо ў каторы раз вясёлая спартландыя сабрала ў вучняў у спартыўнай зале. Усе яны розныя па росту і ўзросту. Аднак гэта не стала перашкодай для юных спартсменаў. Дзеці з вялікім задавальненнем паказалі сваю сілу, лоўкасць, спрыт. Іх позіркі свяціліся радасцю. А эмоцыі нельга было стрымаць. ПОСМОТРИМ?!
Сонца ў далонях
Конкурс чытальнікаў вершаў у рамках арт-марафона “Сонца ў далонях” прайшоў у нашай установе 20 кастрычніка. Вучні ўсіх класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. Яны падрыхтавалі вельмі прыгожыя і цікавыя вершы. Усе вершы былі аб’яднаны адной тэмай – тэмай мірнага жыцця. Вучні стараліся сказаць сваімі вершамі, што галоўныя каштоўнасці – жыццё і наша родная зямля, і іх трэба берагчы.
Выступленні вучняў ацэньвала журы. У яго склад увайшлі бібліятэкары школьнай і сельскай бібліятэк Бусел Г. С., Бусел Л. Ф, вучні нашай школы Антонава М. і Ператолчына Д. Выступленні вучняў былі вельмі добрымі. Члены журы доўга раіліся паміж сабой, пакуль усёж такі выбралі пераможцаў. Імі сталі:
Бянько Ксенія, Седзька Дар’я, Маторын Ілля (І месца);
Коўзік Кірыл, Фешчанка Маргарыта (ІІ месца);
Смалянчук Ягор, Брокар Анастасія, Мардар Міхаела (ІІІ месца).
22 октября, суббота… Дети опять спешат в школу.
А почему? Да потому что сегодня они будут учиться строить хорошие взаимоотношения с окружающими. А помогать ребятам в этом будет педагог социальный Зализко Валентина Николаевна на своих интерактивных занятиях.
Библиотекарь Бусел Галина Семеновна младших школьников поведет в волшебный мир детских печатных изданий, проведет презентацию детских журналов. Смотреть
На практических занятиях «Советы юному туристу» учащиеся узнают, что нужно знать и уметь, собираясь в поход: какие бывают костры и как правильно их разжигать, как ставить палатку, как и с помощью чего можно ориентироваться на местности и многое другое.
А на занятиях в объединении по интересам «юные хозяюшки» предложат вариант украшения интерьера и попробуют сами изготовить кукол, с которыми играли давным-давно их бабушки. А «юные информатики» будут совершенствовать свои знания в компьютерных программах. И кто знает, может в скором будущем сами смогут написать программу.
Для ребят VIII, ІХ, ХІ классов организована олимпиада по математике.
Вот такая насыщенная прграмма ожидает ребят в этот октябрьский день. Смотреть
..Учитель – профессия дальнего действия,
Главная на Земле!
Солнечным сентябрьским днем учащиеся Дубровского яслей-сада-средней школы поздравили своих учителей с их профессиональным праздником. Они сказали много теплых слов в адрес учителя. Подарили замечательные песни, стихи. Учащиеся V, IX классов подготовили и показали сценки на школьную тему. А второклассники представили нашему вниманию красивый танец осенних листьев.
Присутствовали на концерте и учителя – ветераны педагогического труда.
Фотографии можно просмотреть нажав на эту ссылку или на странице "Фотоальбомы"
Мы подарок разноцветный подарить решили маме…
Под таким девизом в нашей школе 14 октября прошла выставка-конкурс букетов для мам. Каждый класс принял участие в выставке. Ребята постарались и приготовили замечательные букеты. Их фантазии не было предела. «Подарки» действительно получились разноцветными. ПОСМОТРИМ?!