Трапным словам сатыры. Да юбілею Кандрата Крапівы

Дата: 22 марта 2021 в 15:35, Обновлено 22 марта 2021 в 15:46
279 просмотров

З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга, перакладчыка, грамадскага дзеяча, навукоўца Кандрата Крапівы ў школе наладзілі свята паэтычнага слова – конкурс чытальнікаў вершаў і баек К.Крапівы “Майстар пякучага слова”. Конкурс сабраў прыхільнікаў выразнага чытання – вучняў 5-11 класаў.

Вядучыя, Клешчанка Дар’я і Тукач Мікіта, з адказным клопатам аднесліся да сваёй важнай ролі вядучых: шчыра і з адкрытай цікавасцю распавялі пра Кандрата Крапіву як чалавека і творцу. І мы згаджаемся, што К.Крапіва быў і застаецца глыбока нацыянальным беларускім пісьменнікам, яго творы складаюць адну з найбольш яркіх і значных старонак нашай літаратуры. Паэт -гумарыст і сатырык размаўляў са сваім чытачом на вельмі зразумелай і блізкай яму мове, у чым пераканаліся гледачы і ўдзельнікі конкурсу.  Настаўнікам, якім выпала адказная роля журы- настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Н.Р.Тукач, настаўнік рускай мовы і літаратуры С.І.Мітраховіч, настаўнік нямецкай мовы Г.І. Кавалёва, настаўнік ангельскай мовы А.А.Крачкоўская, было няпроста вызначыць пераможцаў, але, зыходзячы з крытэрыяў ацэнкі выканання паэтычных твораў (выканальніцкае майстэрства, уменне ствараць сцэнічны вобраз, майстэрства вымаўлення), настаўнікі вызначылі пераможцаў, імі сталі:

1 месца – вучаніца 9 класа Сілівончык Дар’я (байка “Дзед і баба”)

2 месца – вучаніца 11 класа Шорап Ксенія (верш “Цёткам навука”)

3 месца – вучаніца 8 класа Дрозд Аліна (байка “Абраза”) і вучаніцы 6 класа Баранава Лізавета, Брокар Марыя, Правасуд Алеся (верш “Плеткары”).

Атрымаць перамогу дазволіла глыбокае адчуванне камічнай сітуацыі, дасканалае веданне  тэксту, арганічнае чуццё народнай мовы. З прыемнай радасцю атрымалі пераможцы і прызы – кнігі, якія, спадзяюся, стануць добрым унёскам у духоўнае развіццё дзяцей.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дайнека Таццяна Уладзіміраўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.