Вясёлка" на блакітным небе"

Дата: 22 апреля 2022 в 10:23, Обновлено 22 апреля 2022 в 10:23
137 просмотров

"Вясёлка" на блакітным небе" пад такой назвай прайшоў Урок Памяці ў 5 класе, які аб'яднаў у сабе часопіс і гістарычную падзею. 65 год з дня выхаду (1957) першага нумара дзіцячага часопіса "Вясёлка" і 77 год Вялікай Перамогі. Штогод рэдакцыя часопіса размяшчае на сваіх старонках вершы, апавяданні, малюнкі прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Пяцікласнікі выразна чыталі вершы, змешчаныя на старонках часопіса. Тут былі і творы вядомых паэтаў - Міколы Маляўкі, Адама Русака, Анатоля Зэкава, Івана Муравейкі, Міколы Федзюковіча ,- а таксама дзіцячыя вершы, дасланыя ў рэдакцыю.
Панцялеева Дамініка падрыхтавала паведамленне пра ордэн "Перамога", ордэн Славы і ордэн Айчыннай вайны. Зацікаўленасць выклікаў у рабят ордэн Перамогі сваёй колькасцю, выглядам і коштам.
Пра Курган Славы расказала Брыжэўская Ганна, а пра плошчу Перамогі - Панцялеева Вікторыя.
Подзвіг нашага народа Вялікі, і мы, сённяшняе пакаленне, заўжды павінны помніць іх.
А мір - гэта і ёсць вясёлка на блакітным небе. Мір са шчаслівай усмешкай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.