Акцыя "Я чытаю і табе раю"

Дата: 24 мая 2023 в 18:34, Обновлено 24 мая 2023 в 18:40
89 просмотров

Кожны з нас мае, напэўна, любімую кнігу, любімы твор, любімага пісьменніка.
Вучням 6 класа прапанавалі паўдзельнічаць у акцыі-парадзе "Я чытаю і табе раю": падзяліцца сваімі літаратурнымі перавагамі, падрыхтаваць аповед пра любімую кнігу або аўтара. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся ўласнымі ўражаннямі аб прачытаных кнігах. Цікавую рэцэнзію даў Улад Карніенка пра кнігу Джона Рональда Руэла Толкіна "Уладар пярсцёнка"; Дамініка Панцялеева пра аповесць Кузьмы Чорнага "Насцечка". Рабяты прапанавалі прачытаць і "Муму" Івана Тургенева, і "Аповесць пра сапраўднага чалавека" Барыса Палявога, і "Цуд на краі свету" Івана Шамякіна. Літаратурныя густы розныя, але ёсць тое, што іх аб'ядноўвае - цікавасць да кнігі.
Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.