Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дата: 16 февраля 2025 в 20:40
17 просмотров

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў рабяты са школьнага атрада міратворцаў пад кіраўніцтвам А.П.Цярэшчанкі сабраліся разам, каб прачытаць трагічную старонку гісторыі савецкай дзяржавы. Аляксандр Паўлавіч распавёў пра вайну ў Афганістане праз прызму свайго жыцця і жыцця канкрэтных людзей, выпускнікоў Дуброўскай школы - Друзіка М.М, Бусла М.У., Шчэрбіна А.П., - якія служылі ў Кандагары і як на лёсе гэтых людзей адбілася навала Афганскай вайны. Па іх успамінах была напісана паэма А.П. Цярэшчанка. Чулліва і шчыра прачыталі на памяць вершаваны твор міратворцы. "Няхай ніколі не будзе вайны!"- самае важнае пажаданне дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.