Дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2024 в 08:28
58 просмотров

Да Дня роднай мовы.
Мілагучная, багатая, жывая, песенная... Усё гэта пра мову, пра нашу мову. Мілагучнасць ствараецца мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Музычнасць надаюць шматлікія адкрытыя склады. Непаўторнасць - адметны санорны гук Ў. Зараз у літаратурнай мове налічваецца 250-500 тысяч слоў.
Словы і сталі асновай для стварэння Кіліма з беларускіх слоў. Стваралі яго талакою вучні і настаўнікі. Кожны ўдзельнік дзяліўся сваім любімым словам з роднай мовы і самым, на іх погляд, незвычайным, унікальным, мудрагелістым. Сярод любімых слоў лідарамі сталі: КАХАННЕ(heart) і БУЛЬБА, за імі ідзе слова МОВА, а затым - ДЗЯКУЙ, БАЦЬКА, СЯМ'Я, КВЕТКА?️, КАЛІ ЛАСКА. А сярод слоў незвычайных лідарам стала "звычайнае" слова БУЛЬБА?, за ім БУСЬКА, БУСЕЛ, ДЫВАН, ХВАЛЯВАННЕ, МАРА.?
І наша мара, каб Дзень роднай мовы перайшоў у кожны дзень.?☺️

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.