Інтэлектуальная гульня-квіз "Мову, спадчыну сваю шануй і беражы"

Дата: 25 ноября 2025 в 15:07, Обновлено 27 ноября 2025 в 19:29
21 просмотр

Сёння, 25 лістапада, напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, у Дуброўскай СШ зладзілі інтэлектуальную гульню-квіз "Мову, спадчыну сваю шануй і беражы" для вучняў 10 і 11 класаў.
Старшакласнікі паказалі свае веды па беларускай мове, літаратуры і культуры, выяўлялі свой інтэлектуальны патэнцыял. Але гэта была не проста гульня, а гульня-рэванш.
Яе чакалі ўдзельнікі цэлы год (асабліва 10-класнікі), бо ў мінулы раз яны ўступілі перамогу сённяшнім 11-класнікам. Час прайшоў недарма: што ведалі - яшчэ раз згадалі, чаго не ведалі - тое для сябе адкрылі.
Перамаглі вучні 10 класа, напэўна, шмат чыталі на беларускай мове, як і хацеў ад нас, беларусаў, пісьменнік
У. Караткевіч.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.